Спадчына: Амельянюк Людміла Мікалаеўна
Аўторак, 21 Кастрычнік 2025 16:14
16 верасня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Амельянюк (1950), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь
Людміла Мікалаеўна Амельянюк нарадзілася 16 верасня 1950 г. у в. Стрыгава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, куды яе бацькі пасля заканчэння педінстытута па размеркаванні прыехалі на працу. Бацька Мікалай Кірылавіч працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі. Маці Ніна Андрэеўна — настаўніца рускай мовы і літаратуры, была кіраўніком харавога калектыву калгаса Дзімітрава, у 1951 г. узнагароджана граматай за творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у развіцці мастацкай самадзейнасці.